• 1.jpg
  • 01.jpg
  • 03.jpg
  • 10.jpg

ІІ чвэрць 1972 года – пачатак гісторыі Дзяржаўнай установы адукацыі "Карабоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р.І.Мацеюна" . У гэты час Тумашаўская васьмігадовая школа перамясцілася ў новы будынак в. Карабы-2.
1977 год  васьмігадовая школа перайменавана ў сярэднюю.
1979 год выпусцілі першы 10 клас.
2001 год школа рэарганізавана ў школу-сад.
2005 год – Карабоўская дзяржаўная агульнаадукацыйная дзіцячы сад-сярэдняя школа.
2008 год – Дзяржаўны вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа.

17 ліпеня 2012 года - школе прысвоена імя воіна-інтэрнацыяналіста Рамана Іосіфавіча Мацеюна, які загінуў пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане.
Першы дырэктар школы  Ляхаў Іван Сцяпанавіч. Ветэран і ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, настаўнік гісторыі. У памяць аб яго дзейнасці  ва ўстанове размешчана мемарыяльная дошка. 
Усё сваё жыццё прысвяцілі школе:

Кузняцова Ліна Андрэеўна, настаўнік хіміі і біялогіі, пасля  намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце;
Сіповіч Вячаслаў Зянонавіч, настаўнік пачатковай ваеннай падрыхтоўкі;
Сівіцкі Аляксандр Сямёнавіч, бібліятэкар і выхавальнік ГПД;
Хромава Зінаіда Цімафееўна, настаўнік пачатковых класаў;
Хромаў Антон Аляксандравіч, настаўнік матэматыкі,  дырэктар школы;
Якаўлева Валянціна Аляксееўна, настаўнік матэматыкі;
Лаіла Аляксандр Васільевіч, настаўнік геаграфіі, дырэктар, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

На працягу гісторыі школы яе кіраўнікамі з'яўляліся:

• Хромаў Антон Аляксандравіч
• Асон Людміла Пракопаўна
• Серада Галіна Уладзіміраўна
• Лаіла Аляксандр Васільевіч
• Шаура Марыя Міхайлаўна
• Жыдко Алена Пятроўна

• Гаўрылава Таццяна Вячаславаўна

• Бародзіч Святлана Яўгеньеўна

З 2018 года ўстановай кіруе Стахоўская Алена Эдуардаўна.
Карабоўская школа сёння  гэта:

  • 11 вучэбных кабінетаў;
  • Рэсурсны цэнтр інтэграванага навучання і выхавання;
  • кабінет інфарматыкі;
  • кабінет абслугоўваючай працы;
  • майстэрня;
  • спартыўная зала.

Ва ўстанове атрымліваюць адукацыю 82 вучні, з іх на І ступені – 27, на ІІ – 42, на ІІІ  13.

У дзіцячым садзе   20 выхаванцаў. На базе дашкольнай установы адкрыта інтэграваная група для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

У 2001 годзе ўпершыню адкрыты класы інтэграванага навучання і выхавання. На сённяшні дзень у 2 класах  навучаюцца 2 вучні, з якімі працуе  настаўнік-дэфектолаг Рачыцкая Таццяна Барысаўна.