• 1.jpg
  • 01.jpg
  • 03.jpg
  • 10.jpg

       

 

         «Беларусь – краіна міру, сяброўства і добрасуседства”. З такой назвай 26 верасня настаўніца замежнай мовы Баран Ірына Леанідаўна правяла гадзіну інфармавання “ШАГ” з навучэнцамі 8 -11 класаў.

Беларусь – краіна яркіх, спартыўных перамог. Тэму гутаркі юныя грамадзяне прысвяцілі ІІ Еўрапейскім гульням, якія праходзілі ў Мінску летам 2019 года. Навучэнцы даведаліся, што ўсяго на гульнях разыгралі 200 камплектаў узнагарод. Ірына Леанідаўна паведаміла, што ў спаборніцтвах па 15 відах спорту прымалі ўдзел 3844 спартсменаў з пяцідзесяці краін Еўропы. Спаборніцтвы ў васьмі відах спорту былі ўключаныя ў кваліфікацыйную сістэму летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Цырымонія адкрыцця Гульняў адбылася 21 чэрвеня 2019 года, а цырымонія закрыцця прайшла 30 чэрвеня.

 

Вучань 9 класа Стахоўскі Аляксей падрыхтаваў інфармацыю аб валанцёрах, якія дапамагалі арганізатарам гульняў. Так, падчас правядзення гульняў было задзейнічана 8 тысяч валанцёраў. Абраныя валанцёры прайшлі шэраг трэнінгаў і прымалі ўдзел у рабоце спартыўнага форуму. Лагатыпам гульняў была абвешчаны кветка папараці, міфічная кветка, якая адыгрывае важную ролю ў культуры славян. Слоганам мерапрыемства былі абраныя словы Bright Year, Bright You (яркі год, яркі ты). Вучні прыйшлі да высновы, што нашы спартсмены самыя хуткія, умелыя ў свеце. У агульным заліку Беларусь заняла ІІ месца. “Мы ганарымся краінай, рады, што тут нарадзіліся!” – сказала вучаніца 10 класа Маша Шпец. На сустрэчы прысутнічала Федзічкіна Майя Вячаславаўна – кіраўнік справамі Карабоўскага сельскага выканаўчага камітэта. Майя Вячаславаўна паведаміла прысутным пра будучыя выбары дэпутатаў ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Жанчына расказала навучэнцам, чым займаюцца прадстаўнікі палаты. Адной з галоўнай функцыі дэпутатаў Палаты з’яўляецца складанне законаў, размеркаванне абавязкаў, разглад пытанняў насельніцтва краіны. Сустрэча праходзіла ў атмасферы сяброўства і ўзаемапавагі. Гадзіна інфармавання ў рамках Школы актыўнага грамадзініна дапамагае выхоўваць ў падрастаючага пакалення патрыятызм і пачуццё годнасці за сваю краіну.