Справаздача аб правядзенні мерапрыемстваў у шосты школьны дзень...
День талерантности
Международный День энергосбеоежения
Республиканский конкурс по поддержке спорта и здорового образа...
Очередной отдых и тренировка одновременно на турбазе г. Полоцка в...
Экскурсия в Минск на каникулах (фоторепортаж)
Літаратурная хвілінка  ”Беларускія пісьменнікі—дзецям“ (да...
Справаздача аб правядзенні мерапрыемстваў у шосты школьны дзень (26.11.2022) ... Читать далее...
День талерантности ... Читать далее...
Международный День энергосбеоежения ... Читать далее...
Республиканский конкурс по поддержке спорта и здорового образа жизни "Дотянись до мечты" ... Читать далее...
Очередной отдых и тренировка одновременно на турбазе г. Полоцка в каникулы ... Читать далее...
Экскурсия в Минск на каникулах (фоторепортаж) ... Читать далее...
Літаратурная хвілінка  ”Беларускія пісьменнікі—дзецям“ (да юбілею пісьменнікаў 2022 г.)  ... Читать далее...

 

”Рэспубліканскі рэферэндум па ўнясенню змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь“

Так гучала чарговая тэма інфармацыйна-адукацыйнага праекта ”Школа Актыўнага Грамадзяніна“, які адбыўся 20.01.2022 года.

Госць  - Аляхновіч Аляксандр Станіслававіч, старшыня раённага грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз афіцэраў“.

У лютым 2022 года адбудзецца ўсенароднае галасаванне (рэферэндум) па ўнясенню змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. На рэферэндум будзе вынесена пытанне – аб згодзе з новай рэдакцыяй Канстытуцыі.

У пачатку сустрэчы праведзены дыялог, у ходзе якога вучні прадэманстравалі сваё веданне Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Станіслававіч засяродзіў увагу на тым, што ў Кантытуцыю раней ужо былі ўнесены змены (у 1996 і 2004 гадах), пазнаёміў вучняў V – XI класаў з праектам змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 2022 годзе:

  • якія датычацца правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання;
  • прэамбула дапоўненеа палажэннямі аб захаванні нацыянальнай самабытнасці і сувернітэту, культурных і духоўных традыцый, сацыяльна справядлівага грамадства;
  • у Канстытуцыю прапануецца ўключыць палажэнні, накіраваныя на захаванне гістрычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і масавым гераізме народа, выхаванне патрыятызму;
  • асаблівая ўвага ў праекце нададзена выхаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, падтрымцы сямей з дзецьмі, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў, а таксама моладзі, клопату дзяржавы аб пажалых людзях і інвалідах;
  • з улікам навукова-тэхнічнага прагрэсу дзяржава дадаткова на сябе ўскладае абавязкі па стварэнню ўмоў для абароны персанальных дадзеных і забеспячэнню бяспекі асобы і грамадства пры іх выкарыстанні, садзейнічанню укаранення інавацый на карысць агульных інтарэсаў і іншыя;
  • асабліва падкрэслена, што Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў адносінах іншых дзяржаў, адначасова выключаецца палажэнне аб імкненні да нейтралітэту;
  • у аснове Канстытуцыі – баланс усіх галін улады, замацаванне сістэмы стрымак і супрацьвесаў. Вышэйшым прадстаўніком органам народаўладдзя стане Усебеларускі народны сход;
  • з улікам прапануемых пераўтварэнняў чакаюцца змены ў дзейнасці Парламенту і Ураду;
  • пэўныя змены прадугледжаны ў адносінах сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання;
  • прапануюцца змены Канстытуцыі, якія датычацца выбарчага працэсу;
  • Канстытуцыйныя палажэнні прадугледжваюць змены ў судзебнай сістэме;
  • Канстытуцыяй замацавана, што ”брак – гэта саюз жанчыны і мужчыны“.

Усяго з 147 артыкулаў дзеючай рэдакцыі Канстытуцыі зменам падвергліся прэамбула (4 пазіцыі) і 81 артыкул (178 нарматыўных палажэнняў), выключаны 2 артыкулы (6 нарматыўных палажэнняў).

Тэкст Канстытуцыі дапоўнены 11 новымі артыкуламі, у тым ліку 1 новай главой (аб УНС), змяшчаючым 47 новых нормаў.

З улікам прапануемых паправак тэкст абноўленай Канстытуцыі будзе ўтрымліваць 156 артыкулаў.