• 1.jpg
  • 01.jpg
  • 03.jpg
  • 10.jpg

Для разгляду і абмеркавання на занятках лекторыя псіхолага-педагагічных ведаў для бацькоў выносілася пытанне “Школа – прафесійны цэнтр для развіцця здольнасцей і талентаў дзіцяці”.

Пасяджэнне пачалося з урачыстага канцэрта, прысвечанага Дню маці, які штогод адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь 14 кастрычніка. З вуснаў вучняў прагучалі цёплыя словы ўдзячнасці сабраўшымся матулям.

Лагічным прадаўжэннем была прамова святара кс. Антона Лагунёнка, які зрабіў акцэнт на ролю і маці, і бацькі ў выхаванні дзяцей. Ён засяродзіў увагу на бацькоўскай адказнасці за выхаванне дзяцей. Ні школа, ні грамадства , а найперш сям’я – асноўная адзінка, якая займаецца (або не займаецца) пытаннямі выхавання свайго патомства. І толькі потым іншыя структуры ў дзяржаве дапамогуць сям’і ў выкананні яе выхаваўчай функцыі, скарэктуюць работу сям’і. І толькі калі бацька і маці свядома адказваюцца ад сваіх бацькоўскіх абавязкаў па выхаванню дзяцей, тады іх функцыі ў поўнай меры ўскладае на сябе дзяржава праз школу, органы апекі, прадпрыемствы і г.д.

Аб выніках мінулага навучальнага года паведаміла дырэктар установы адукацыі Бародзіч Святлана Яўгеньеўна. Яна адзначыла ўдалы ўдзел вучняў школы ў раённым і абласным этапах Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў, вынікі раённых спартыўных спаборніцтваў, перамогі ў інтэлектуальных гульнях і культурна-масавых мерапрыемствах.

Таксама яна зрабіла справаздачу аб рабоце апякунскага савета ўстановы адукацыі і выкарыстанні сродкаў са спецыяльнага рахунка. Падрабязную справаздачу можна паглядзець на сайце ўстановы адукацыі.

Аб арганізацыі работы школы ў новым навучальным годзе расказала намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Жыдко Алена Пятроўна. Яна напомніла бацькам аб неабходнасці прытрымлівацца вучням дзелавога стылю ў адзенні, аб арганізацыі харчавання ва ўстанове адукацыі ў 2015-2016 навучальным годзе.

Намеснік дырэктара засяродзіла ўвагу на арганізацыі работы ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень у 2015-2016 навучальным годзе. Яна адзначыла, што асноўным накірункам дзейнасці ў суботу з’яўляецца фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа. Кожную другую суботу месяца на працягу навучальнага года праводзіцца дзень здароўя, спорту і турызма.

Асобная ўвага бацькоў засяроджвалася на бяспецы вучняў, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, угалоўнай адказнасці бацькоў за пакіданне дзяцей у небясспецы (арт.159 УК РБ “Пакіданне ў небяспецы”).

Пасля разгляду агульных пытанняў адбыліся класныя бацькоўскія сходы.

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці                    А.П. Жыдко