Юбілейная алея
Кастрычнік выдаўся надзіва ўрачысты для вучняў і педагогаў: прыбліжаецца юбілей школы. Нашай установе адукацыі споўніцца 45 гадоў.
З гэтай нагоды было вырашана пасадзіць юбілейную алею каля школы. 30 верасня вучнямі і педагогамі высаджана 45 саджанцаў. Елкі, сосны, рабіна, клёны і волаты-дубы не толькі ўпрыгожаць тэрыторыю школы, а стануць своеасаблівым пасылам для будучых вучняў і настаўнікаў установы адукацыі.
З юбілеем, родная школа!