Цена беспечности – жизнь ребёнка: о чём молчит вода
Летние лагеря
Тёплая встреча с выдающимися женщинами Коробовской земли
Единый урок, посвященный Дню семьи
Жизнь, посвящённая технике и людям
Память сильнее времени
Единый урок «День Победы»
В летний период в учреждении образования будут работать  лагеря: ... Читать далее...

Дошка гонару

  • Ермаковіч Дар'я
    Ермаковіч Дар'я

    5 клас

  • ЕрмаковІч Вікторыя
    ЕрмаковІч Вікторыя

    7 клас

  • Харэвіч Ксенія
    Харэвіч Ксенія

    8 клас

  • Квач Настасся
    Квач Настасся

    9 клас

  • Мішута Мікіта
    Мішута Мікіта

    9 клас

  • Паляніна Васіліса
    Паляніна Васіліса

    10 клас

  • Шурпік Аляксей
    Шурпік Аляксей

    11 клас

Наши активисты

  • Павара Ігнат
    Павара Ігнат

    6 клас

  • Міхадзёнак Дзяніс
    Міхадзёнак Дзяніс

    6 клас

  • Паўлава Вераніка
    Паўлава Вераніка

    6 клас

  • Хахель Марыя
    Хахель Марыя

    6 клас

  • Харэвіч Ева
    Харэвіч Ева

    6 клас

  • Івашчонак Кацярына
    Івашчонак Кацярына

    8 клас

2023 god mira i sozidaniya

Мы  оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

kudapostupat

banners 6

kudapostupat

kudapostupat

kudapostupat

portal

ministerstvo

Glub

rooglub2018-09

mchs

brsm

brpo

pravo by

pravo by

pravo by

 

Лета, сонца, спякота і незабыўныя ўражанні

    3 чэрвеня 2025 года вучні нашай школы пабывалі ў Мінску. Наведалі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. З болем у сэрцы дакрануліся да тых жудасных падзей, што прыйшлося перажыць нашаму народу больш 80 год таму назад. Кожнага прысутнага ўражвае аб’ём гістарычнай памяці, перададзенай у выставах, экспазіцыях музея. Рэальныя: ваенная тэхніка, абаронцы роднай зямлі, інтэрактыўныя панарамы размешчаны так, што верыцца, быццам зусім нядаўна ішлі баі. Па-сапраўднаму выглядаюць партызанскія зямлянкі, рамонтныя  майстэрні, друкарня, лячэбніца і іншыя рэканструкцыі партызанскай і падпольнай дзейнасці. Столькі сабрана дакументаў, фотаздымкаў, уласных рэчаў змагароў за свабоду нашай зямлі!

     Усё, што  ўбачана на экскурсіі ў музеі, не будзе забыта наведвальнікамі ніколі!     Дзеці і дарослыя ўдзячны стваральнікам музея, усім працаўнікам! Імі праведзена і праводзіцца вельмі складаная праца па ўвекавечванню памяці падзей Вялікай Айчыннай вайны. Гэта памяць будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне, і нашы дзеці ніколі не змогуць развязаць вайну і распачаць жудасны генацыд!

     Пасля наведвання музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, экскурсанты наведалі ХХХV-ю Міжнародную спецыялізаваную выставу ”Белагра“, што адкрылася ў новым міжнародным выставачным цэнтры ВELEXPA. Пасля гістарычных уражанняў акунуліся у свет сучаснасці і будучыні. Плануецца ўдзел у выставе прадстаўнікоў 21 краіны з Еўропы, Азіі, Афрыкі, Амерыкі, заяўкі падалі 545 кампаній. Галоўнай падзеяй будзе арганізацыя першай у гісторыі ”Белагра“ экспазіцыі ”АграШОС“. Знакавая падзея для нашай краіны, якая яшчэ больш павышае прэстыж аграрнага форума на міжнароднай арэне. Удзень урачыстага адкрыцця Беларускага аграрнапрамысловага тыдня прайшоў форум ”Забеспячэнне харчовай бяспекі краін – членаў ШОС.

     Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка на нарадзе па развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны 16 красавіка 2024 года сказаў: ”В целом аграриям есть чем гордиться. Беларусь в полном объеме обеспечивает себя основными видами продовольствия. Существенно превосходит другие государства СНГ по производству такой продукции и потреблению на душу населения.“

     І сапраўды, мы ўбачылі навейшыя тэхналогіі, такую сучасную, магутную, інавацыйную, камфортную сельскагаспадарчую тэхніку, якая працуе на нашых палях,  дарогах, прадпрыемствах, даведаліся пра дасягненні ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі, рыбалоўстве, ветэрынарыі, перапрацоўчай і харчовай прамысловасці. На прэзентацыях харчовых прадуктаў можна было ўсё прадыгуставаць і паспрабаваць на смак.

     Вытворчасць сельгаспрадукцыі на душу насельніцтва адпавядае ўзроўню развітых краін свету і  па шматлікіх пазіцыях перавышае паказчыкі, дасягнутыя ў краінах СНД. На выставе ўсё прадстаўлена ўвачавідкі!

     На шляху дадому мы заехалі ў былую Дальву. Пакланіліся праху былых 29 жыхароў, якія былі знішчаны фашыстамі ў самым канцы вайны, 19 чэрвеня 1944 года.Гэта апошняя вёска, спаленая гітлераўцамі ў Беларусі. Кожны з нас цвёрда ўпэўнены: такое ніколі не павінна паўтарыцца на нашай зямлі!

          Настаўнік гісторыі                         Л.А. Чаронка

20250604 155523

20250604 155639

20250604 155722

20250604 160021