Праектная дзейнасць пры вывучэнні тэмы “Геаграфія вытворчай сферы ў 10 класе”
Праектная дзейнасць мае розныя творчыя формы: малюнак, схема, слоўнік паняццяў, рэкламны ролік і інш. Сучасная творчая праектная дзейнасць настаўніка спрыяе пошуку новых форм і метадаў работы.
Тэма ўрока “Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў”. Праект “Будуем дом”: вучні малююць дом, які яны плануюць пабудаваць. Побач з малюнкам паказваюць стрэлкамі будаўнічы матэрыял, фірму і цэнтр вытворчасці. Тэма ўрока “Харчовая прамысловасць”. Праект “Нашы брэнды” па галінах харчовай прамысловасці, да прыкладу: «Малочны свет» - Слуцк, «Мяскавіт» - Віцебск і г.д.
Выкарыстанне праектнай дзейнасці дапамагае вучням самастойна здабываць і прымяняць веды, адшукваць у інтэрнэце патрэбную інфармацыю.