Восеньская ярмарка
Увосень работ восем. І гэта праўда. Але ж кожнаму гаспадару важна падзяліцца плёнам сваёй працы.
Добры дзень, паважаныя госці!
Я — восень залатая,
Усіх я запрашаю
Паглядзець, як мы працуем,
I спяваем, і танцуем,
I чытаем, і гуляем,
I гасцей як забаўляем.
Восень прыгожая не толькі сваім убраннем, багатым ураджаем, але і тым, што людзі, сабраўшы ўраджай, папрацаваўшы, едуць на кірмаш, спяваюць, частуюць, забаўляюць адзін аднаго.
Як ні старалася надвор’е пашкодзіць правесці кірмаш, аднак не ўдалося. З усіх куточкаў Глыбоччыны з’ехаліся калектывы на раённую восеньскую сельскагаспадарчую ярмарку, прэзентавалі поспехі, спявалі частушкі, дзяліліся вопытам.
Шчыраваў і калектыў Карабоўскай школы. Стараліся выхавальнікі і настаўнікі, вучні і выхаванцы, тэхнічны персанал. Цудоўнае атрымалася “Восеньскае каралеўства”. Прыгажуня – каралева і яе світа ветліва дэманстравалі восеньскія дары і частавалі прысутных прысмакамі: садавінай, гароднінай, румянымі пірагамі, ватрушкамі, булкамі.
У выніку ўстанова адукацыі атрымала дыплом у намінацыі “Вітамінныя прысмакі”.
Восень доўга ўспамінайце.
Дружна жывіце,
Хутка расціце,
Край свой любіце,
Ён за ўсё мілейшы,
За ўсё даражэйшы!
Ганна Фёдарава, настаўніца пачатковых класаў