Акцыя «Пакарміце птушак зімой»
Зіма – цяжкі час для нашых пярнатых сяброў, асабліва сёлета. А яна выдалася суровай і снежнай. У пачаткоўцаў нашай школы ёсць вельмі трывалая традыцыя – падкормка птушак у зімовы час.
Вучні 1 класа з задавальненнем прымаюць удзел у акцыі «Пакарміце птушак зімой». Першакласнікі прынеслі пачастункі для пярнатых зерне, крупы, насенне.
Птушкам патрэбна дапамога людзей. Давайце не будзем забываць аб тых, каму патрэбна наша дапамога.