Экскурсійная паездка ў мемарыяльныя комплексы ”Хатынь“ і ”Шунеўка“
Экскурсійная паездка ў мемарыяльныя комплексы ”Хатынь“ і ”Шунеўка“
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі вучні і педагогі нашай установы адукацыі здзейснілі экскурсійную паездку ў мемарыяльныя комплексы ”Хатынь“ і ”Шунеўка“ . Многія вучні і дарослыя ўбачылі гістарычна - значымыя мясціны ўпершыню пасля рэканструкцыі. Уражвае сваёй сучаснасцю новы музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу. Дакладна паказаны пакой звычайнай савецкай сям'і ў час раптоўнага нападу фашысцкай Германіі на нашу Радзіму. Таксама акунуцца ў гістарычную атмасферу вайны дапагаюць інтэрактыўная панарамы з успамінамі дзяцей-сведак тых падзей, рэканструкцыя фашысцкіх карных аперацый і жахлівых мерапрыемстваў "новага парадку". Аб усіх падзеях таго часу падрабязна паведамляюць экскурсаводы. Зразумела, што ўсе, хто пабачыў зверствы фашыстаў і іх памагатых, змогуць у сваім жыцці даць адпор любым ворагам.