Акцыя "Расцём разам"
У нашай школе працягваецца акцыя «Расцём разам».
Вучні трэцяга класа разам з класным кіраўніком Фёдаравай Ганнай Станіславаўнай пасадзілі на сваім кветніку першацветы: цюльпаны, нарцысы, хіанадоксы, крокусы. Гэтыя кветкі прачнуцца з першым вясновым сонейкам і напаўняць нашы сэрцы вясновай радасцю і новымі надзеямі, упрыгожаць квятнік сваёй пяшчотай і свежасцю.
Вучні шостага класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Чарневіч Чаславы Фадзееўны ўпрыгожылі свае кветнікі мнагалетнімі раслінамі, якія будуць не адзін год расці і сваім хараством упрыгожваць тэррыторыю школы.
Школьную тэррыторыю вырашылі ўпрыгожыць і вучні восьмага класа: разам з класным кіраўніком Кабылінскай Інай Аляксееўнай яны пасадзілі рознакаляровыя мнагалетнікі на сваім кветніку і бэзавую алею. Спадзяёмся, што ў скорым будучым кусты бэзу будуць радаваць нас сваімі суквеццямі і водарам.
Вучні 9, 10 класаў пашырылі школьны ябланевы сад, пасадзілі 25 сажанцаў. Гэта стала магчымым, дзякуючы Шарабайку Дзмітрыю Аляксандравічу, які аказаў спонсарскую дапамогу школе ў выглядзе саджанцаў яблынь.