У свеце прафесій
У свеце прафесій
22 кастрычніка вучні пачатковых класаў прысутнічалі на мерапрыемстве “У свеце прафесій”. Спаборнічалі дзве каманды: ”Старанныя“ і ”Адказныя“. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў наступных конкурсах: “Загадкі”, “Хто больш”, “Пантаміма”, “Прыказкі”, “Патрэбныя рэчы і інструменты”, “Хто дзе працуе”, “Прафесія і транспарт”, “Асацыяцыі”.
Вучні пазнаёміліся з назвамі і асаблівасцямі розных прафесій, з паняццямі “працавітасць”, “майстар на ўсе рукі”, “залатыя рукі”, “працаваць, не пакладаючы рук” , “шчыраваць”, “працуе закасаўшы рукавы” і г.д.
Хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі да высновы: любая праца патрабуе сур’ёзнасці, старання і адказнасці. І таму заслугоўвае глыбокай павагі. Добра, калі тваю працу заўважаюць і цэняць. Неабходна казаць словы падзякі людзям працы.