Я першакласнік
Я першакласнік
Бадзёра і ўпэўнена
Мы ў першы клас прыйшлі
І шмат ужо цікавага
Ў падручніках знайшлі!
І з кожнаю старонкаю
Мы будзем падрастаць,
Старанна ўсе і дружна
Мы будзем працаваць.
Каб намі ганарылася
Радзіма, мамы, таты,
Мы будзем працаваць
За партамі заўзята!
Весела і цікава прайшла пазнавальна-забаўляльная праграма ”Я першакласнік“. Да юных пачаткоўцаў завіталі старэйшыя сябры-пяцікласнікі і нават дзевяцікласніца. Буквар, ”Звездочет“ і пяцікласнікі падрыхтавалі для першакласнікаў цікавыя забаўлянкі, гульні і задачкі, праверылі, як дзеці засвоілі правілы паводзін у класе і школе, правілы дружбы. Не абышлося і без сюрпрызаў. Пачаткоўцам уручылі медалі і падарункі.
Як добра мець старэйшых сяброў, якія заўсёды побач! Калі першакласнікі скончаць пачатковую школу, іх сустрэнуць старэйшыя сябры – цяперашнія пяцікласнікі, і навучанне ў пятым класе не будзе такім непрадказальным.
Класны кіраўник 1 класа Фёдарава Ганна Станіславаўна