Зорка Венера
Зорка Венера
21 лютага – Дзень роднай мовы
Многа моў на гэтым свеце.
Многа слоў у іх букеце.
Многа думак, многа згадак,
Многа гукаў і загадак.
Але ёсць адна такая,
Словы ў ёй нібы звіняць,
Трэлі гукі разліваюць
I ляцяць, ляцяць, ляцяць...
Вось і адгучаў IX фестываль беларускай песні ”Зорка Венера“. Беларускую мову ў песнях праслаўлялі вучні III-XI класаў.
Вынікі фестывалю ў гэтым годзе вызначыліся наступным чынам:
І месца – калектыў вучняў XI класа з песняй ”Купала“
ІІ месца падзялілі паміж сабой вучаніца V класа Квач Настасся з песняй ”Жураўліная чарада“ і вучаніца VI класа Паляніна Васілса з песняй ”Гучыць напеў“.
ІІІ месца – калектыў вучняў ІІІ класа з песняй ”Каляда, Калядачкі“
Віншуем пераможцаў!
Рыхтуемся да юбілейнага фестывалю!