Пілотны праект
Пілотны праект
З мэтай удасканалення адукацыйнага працэсу, а таксама фарміравання павагі да культурна-гістарычнай спадчыны і традыцый беларускага народа, умацавання маральных якасцяў моладзі ва ўстанове адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе рэалізуецца пілотны праект па арганізацыі і правядзенню экскурсій для вучняў X-XI класаў у рамках вывучэння вучэбных прадметаў, прадугледжаных тыпавымі вучэбнымі планамі агульнай сярэдняй адукацыі.
Згодна з планам-графікам адукацыйных экскурсій установы адукацыі на 2021/2022 навучальны год вучнямі XI класа быў наведаны Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.
Акрамя таго, з мэтай духоўна-маральнага выхавання і выхавання культуры бяспекі вучні наведалі Спаса-Еўфрасіньеўскую царкву, Цэнтр бяспекі ў г. Новаполацк.