Юныя абаронцы Айчыны
Юныя абаронцы Айчыны
23 лютага ў пачатковых класах было праведзена мерапрыемства ”Юныя абаронцы Айчыны“. У склад журы ўваходзілі дзяўчынкі-аднакласніцы, якія справядліва ацэньвалі кожнага ўдзельніка. Хлопчыкі спаборнічалі ў розных конкурсах, праявілі хуткасць, лоўкасць, кемлівасць, знаходлівасць і практычнасць.
Пры падвядзенні вынікаў кожная дзяўчынка агучыла колькасць набраных хлопчыкамі балаў. Як высветлілася, у кожнай дзяўчынкі быў свой пераможца. Але ўсе прыйшлі да высновы, што нашы юныя абаронцы Айчыны самыя лепшыя. Перамагло сяброўства!
Настаўнік пачатковых класаў Цырбан А.В.