Урок Памяці ў пачатковых класах
Урок Памяці
Дзень Перамогі – самае мірнае свята, якое аб’яднала сёння ўсіх вучняў школы на мітынгу каля помніка землякам, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. А потым вучні пачатковых класаў прадоўжылі размову пра выпрабаванні ваеннага ліхалецця, пра мужнасць і гераізм беларускага народа на ўроку Памяці.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю і недзіцячай сур’ёзнасцю слухалі пра пачатак вайны, гераізм абаронцаў Брэсцкай крэпасці, званы Хатыні, пакуты і трагедыі дзяцей вайны.
Напрыканцы сустрэчы вучні прачыталі вершы і выканалі песні, прысвечаныя подзвігу салдат Вялікай Перамогі.
Настаўнік пачатковых класаў Фёдарава Г.С.