Уступленне ў акцябраты
Уступленне ў акцябраты
24 лістапада 2023 года ў вучняў 2 класа адбылося свята - уступленне ў акцябраты. Прыняцце ў акцябраты прайшло ва ўрачыстай, святочнай абстаноўцы, суправаджалася ўручэннем акцябрацкай зорачкі і прысваеннем звання ”акцябронак’’. Другакласнікі пазнаёміліся з правіламі жыцця акцябрат, даведаліся, чаму тых, хто носіць акцябрацкія зорачкі, называюць ”акцябраты”. Усе жадаючыя стаць акцябратамі далі ўрачыстае абяцанне: быць карысным сабе, іншым, Радзіме. Быць актыўнымі,дапытлівымі, разумнымі,выконваць законы акцябрат.
Віншуем другакласнікаў з гэтай знамянальнай падзеяй і жадаем з гонарам насіць званне самых юных членаў піянерскай дружыны імя Р. І. Мацеюна.