Святочны настрой на выбарчым участку № 13
Святочны настрой на выбарчым участку №13
26 студзеня адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Гэта велізарная падзея для нашай краіны. Стварыць святочны настрой на выбарчым участку №13, які знаходзіўся ў нашай школе дапамаглі яе вучні.
Юныя артысты падрыхтавалі для выбаршчыкаў тэматычны канцэрт “Ганаруся табой, Беларусь!". Дзеці спявалі песні і чыталі вершы пра Беларусь.
Мясцовыя жыхары, якія прыйшлі на выбарчы ўчастак, гучнымі апладысментамі сустракалі маладых артыстаў.