Единый урок «Хатынь: трагедия, которую нельзя забыть»
Единый урок, посвященный Дню Конституции Республики Беларусь
Живое слово – зеркало души
Чтобы наведение порядка на подворье не обернулось трагедией:...
Весенняя перезагрузка: как прошел День дублера в преддверии 8...
Когда солнце заглянуло в группу: как мы встречали весну с мамами
Единый урок «Белорусская женщина – символ силы и вдохновения»

Дошка гонару

  • Ермаковіч Дар'я
    Ермаковіч Дар'я

    5 клас

  • ЕрмаковІч Вікторыя
    ЕрмаковІч Вікторыя

    7 клас

  • Харэвіч Ксенія
    Харэвіч Ксенія

    8 клас

  • Квач Настасся
    Квач Настасся

    9 клас

  • Мішута Мікіта
    Мішута Мікіта

    9 клас

  • Паляніна Васіліса
    Паляніна Васіліса

    10 клас

  • Шурпік Аляксей
    Шурпік Аляксей

    11 клас

Наши активисты

  • Павара Ігнат
    Павара Ігнат

    6 клас

  • Міхадзёнак Дзяніс
    Міхадзёнак Дзяніс

    6 клас

  • Паўлава Вераніка
    Паўлава Вераніка

    6 клас

  • Хахель Марыя
    Хахель Марыя

    6 клас

  • Харэвіч Ева
    Харэвіч Ева

    6 клас

  • Івашчонак Кацярына
    Івашчонак Кацярына

    8 клас

2023 god mira i sozidaniya

Мы  оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

kudapostupat

banners 6

kudapostupat

kudapostupat

kudapostupat

portal

ministerstvo

Glub

rooglub2018-09

mchs

brsm

brpo

pravo by

pravo by

pravo by

 

Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

     У адпаведнасці з планам ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў у ДУА Карабаўская сярэдняя школа імя Р. І. Мацеюна“ на люты месяц запланаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

     У рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў і школьнага музейнага праекта ”Афганістан у лёсе нашых землякоў“ адбылася цікавая сустрэча з земляком, былым выпускніком Карабоўскай васьмігадовай школы, воінам-інтэрнацыяналістам Блышко Віктарам Іосіфавічам.

     Віктар Іосіфавіч нарадзіўся ў вёсцы Лаўцы ў сялянскай сям’і. У1975 годзе скончыў Карабоўскую васьмігодку, затым Глыбоцкае СПТУ-168. Пасля вучобы быў прызваны на тэрміновую службу, якую праходзіў у Венгрыі, потым вучыўся ў Чарняхоўскім ваенным вучылішчы на ваеннага лётчыка. З 1988 года прызваны на службу ў горад Бадран Рэспублікі Афганістан, знаходзіўся там да вываду савецкіх войскаў.

       Воін-інтэрнацыяналіст успамінаў, як у ваенных умовах служыў на самалёце СУ-25. Кожны баявы палёт працягваўся не менш трох гадзін. Шмат самалётаў збівалі варожыя ракеты, пакуль не навучыліся ”лётаць па спіралі“.

     А крыху пазней у Карабах ветліва прымалі вучняў Шунеўскай базавай школы. Гасцей цёпла віталі педагогі і вучні. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, старшыня раённай арганізацыі ГА Саюз афіцэраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Станіслававіч Аляхновіч пазнаёміў хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй установы адукацыі, расказаў пра першага яго дырэктара, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Сцяпанавіча Ляхава і пра выпускніка школы, воіна-інтэрнацыяна Іосіфавіча Мацеюна.

     Гасцям таксама быў прапанаваны відэафільм, які апавядае аб подзвігу пяці ўраджэнцаў Глыбоччыны, якія загінулі, выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. А затым юныя экскурсаводы Карабоўскай СШ правялі для сваіх аднагодкаў з Шунеўцаў экскурсію ў музейным кутку, прысвечаным воінам-інтэрнацыяналістам.

     Навучэнцы нашай установы разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Аляхновічам Аляксандрам Станіслававічам удзельнічалі ў мітынгу, прысвечанаму Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у г.Глыбокае.