”Здароўе – гэта здорава“
”Здароўе – гэта здорава“








Дзень 06.08 у школьным лагеры прайшоў пад лозунгам ”Здароўе – гэта здорава“.
З самай раніцы дзеці атрымалі зарад бадзёрасці на ранішняй зарадцы. На хвілінцы здароўя паразмаўлялі пра здаровае харчаванне і карысныя прадукты. Потым замацавалі здароўе, гуляючы ў спартыўныя гульні на свежым паветры.
У радаснай атмасферы прайшло складанне калажу па атрадах ”Здароўе – бясцэнны дар“, што ў тым ліку садзейнічала развіццю творчых здольнасцяў дзяцей, іх ўяўлення, а таксама ўменню працаваць у камандзе.
Новыя ўражанні і веды прынесла дзецям наведванне школьнага музейнага вугалка. Дзеці больш даведаліся пра Р.І.Мацеюна, іменем якога названая наша школа, задавалі пытанні і мелі магчымасць дакрануцца да гістарычных прадметаў.
Дзень скончыўся падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджваннем граматамі і міні-прызамі.



























