Масленица хороша – широка её душа
Масленица хороша – широка её душа





Масленіца - адно з самых радасных і любімых народных святаў . Яно азначае сабой развітанне з зімой і доўгачаканую сустрэчу вясны. Гэтае свята багата звычаямі і абрадамі, якія беражліва перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
19 лютага для вучняў малодшых класаў прайшло фальклорнае свята ”Масленица хороша – широка её душа“ . Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра значэнне кожнага дня масленічнага тыдня і пазнаёміліся з традыцыйнымі гульнямі і забавамі. У праграму ўвайшлі гульні: ”Гарачы блін“, ”Зрабі пудзела Масленіцы“, ”Катанне на конях“. Дзеці адгадвалі загадкі пра Масленіцу, паўдзельнічалі ў бліннай віктарыне. У канцы свята ўдзельнікі мерапрыемства папрасілі адзін у аднаго прабачэнне, павадзілі карагод пад песню ”Бывай Масленіца“.
Вядома, не абышлося і без традыцыйнага святочнага стала, накрытага ў лепшых народных традыцыях: гасцей чакалі гарачая гарбата, румяныя бліны, абаранкі і цукеркі. На мерапрыемстве было шумна і весела. Усе, хто прыйшоў на святочныя гулянні, атрымалі масу задавальнення і зарадзіліся выдатным настроем.



























