Сустрэча са школай
1 верасня ва ўсіх школах Глыбоччыны празвінеў першы званок.
Паклікаў ён на першы ўрок і вучняў нашай школы. На зорным небасхіле ўстановы загарэлася 14 зорачак. Гэта зорачкі першакласнікаў.

На свята завіталі шаноўныя госці: начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гаўрылава Таццяна Вячаславаўна, начальнік караула РАМС Козел Алег Яўгеньевіч, дырэктар ААТ “Констанцінаў Двор” Януковіч Дзмітрый Андрэевіч, айцец Дзмітрый, якія павіншавалі настаўнікаў і вучняў з пачаткам навучальнага года і ўручылі падарункі.

Першы званок, які далі вучань 11 класа Цырбан Андрэй і вучаніца 1 класа Федзічкіна Юліяна, паклікаў усіх за парты.
У добры шлях!



























