"\u0423 \u0432\u043e\u0441\u0435\u043d\u044c - \u0440\u0430\u0431\u043e\u0442 \u0432\u043e\u0441\u0435\u043c"
“У восень – работ восем” – так азначае прыказка сялянскае жыццё восеньскай пары. Вучні нашай школы добра ведаюць усе ўмовы гэтага жыцця. Яны выдатна разумеюць, што зараз неабходна спалучаць вучобу з фізічнай працай на прышкольнай тэрыторыі, прысядзібным участку. Таму, калі кіраўніцтва ААТ “Канстанцінаў Двор” папрасіла дапамогі ў школьнікаў сабраць ураджай яблыкаў у калгасным садзе, вучні старэйшых класаў ахвотна адгукнуліся. З вучнаў 9 – 11 класаў арганізаваны студатрад “Юнацтва”. Пасля школьных урокаў удзельнікі атрада адпраўляюцца ў сад. Ураджай яблыкаў там выдаўся вельмі багаты. Дужэйшыя хлопчыкі спрытна абтрасаюць важкія галіны. Дзяўчынкі рупліва збіраюць сакавітыя плады ў кошыкі.
Старанна працаваць падлеткаў натхняюць кіраўнікі атрада: Чаронка Лілія Ануфрыеўна, Альхімовіч Антаніна Пятроўна, Таірава Вольга Уладзіміраўна.