Другая змена
Студатрад “Юнацтва” ужо другі тыдзень плённа працуе на ўборцы яблыкаў у ААТ “Констанцінаў Двор”.
Старанна працаваць вучняў падштурхоўвае спаборніцтва: кіраўнік атрада Таірава Вольга Уладзіміраўна пільна лічыць кожны кошык з яблыкамі, высыпаны ў грузавы прычэп.
Актыўней за ўсіх працуюць: Канапелька Ілья (9 клас), Блышко Кацярына (9 клас), Шкорнік Лізавета (10 клас), Барыла Інга (10 клас), Лакотка Яўген (10 клас) і іншыя.
Праца ў сельскай гаспадарцы фарміруе ў моладзі пачуцці сапраўднага гаспадара, любоў і павагу да роднай зямлі.