Выбары Лідара школьнай асацыяцыі новага самакіравання “ШАНС”
У нашай установе адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка, на якой выбраны Лідар школьнай асацыяцыі новага самакіравання “ШАНС” , Нікулін Аляксей, даў прысягу любіць сваю школу, беражліва адносіцца да школьнай маёмасці, трымаць у чысціні і парадку сваё навучальнае месца, свой клас, усе школьныя памяшканні і школьны двор;удзельнічаць у школьных мерапрыемствах, сваім талентам і здольнасцямі садзейнічаць развіццю школы, умацоўваць і прымнажаць яе славу;паважліва і ўважліва ставіцца да вучняў школы. У меру сваіх сіл і магчымасцяў дапамагаць малодшым і падтрымліваць слабых; быць прыкладным вучнем, адказна ставіцца да вучобы і заўсёды выконваць заданні і даручэнні настаўнікаў і адміністрацыі; выконваць інтарэсы вучняў; не рабіць і не казаць нічога, што магло б нашкодзіць прэстыжу школы, а таксама словамі і справамі абараняць гонар і годнасць школы, яе настаўнікаў і вучняў; захоўваць і развіваць культурныя традыцыі нашай вёскі, а таксама садзейнічаць развіццю дабрабыту школы, выкарыстоўваючы для гэтага веды і навыкі, атрыманыя у школе, праз усё сваё школьнае жыццё горда несці званне Лідара школьнай асацыяцыі новага самакіравання “ШАНС” як вышэйшае званне.
Перш чым прадставіць абранага лідара школьнай асацыяцыі новага самакіравання, вядучыя назвалі імёны ўсіх кандыдатаў: Блышко Лілія, Шарабайка Данііл, Нікулін Аляксей.
Выбары Лідара школы адбыліся 9 верасня. Большасцю галасоў (27) вучні школы, настаўнікі даверылі гэты пост Нікуліну Аляксею, вучню 8 класа.
Наша Школьная асацыяцыя навога самакіравання дзеліцца на цэнтры “Навукі і адукацыі”, “Культуры, творчасці, дасуга”, “Працы”, “Здароўя і спорту”, “Бяспекі і дысцыпліны”, “Інфармацыі”. Кіраваць без памочнікаў усім гэтым вельмі складана.Таму разам з Лідарам будзе працаваць каманда аднадумцаў. Гэта прадстаўнікі кожнага класа, з якіх быў сфарміраваны «Кабінет кіраўнікоў цэнтраў».
На сцэну былі запрошаны кіраўнікі цэнтраў Школьнай асацыяцыі новага самакіравання:
1. Кіраўнік цэнтра “Навукі і адукацыі” – Федзічкіна Вікторыя.
2. Кіраўнік цэнтра “Культуры, творчасці, дасуга” – Грабоўская Яна.
3. Кіраўнік цэнтра “Працы” – Шарабайка Данііл.
4. Кіраўнік цэнтра “Здароўя і спорту” – Канавалаў Дзмітрый.
5. Кіраўнік цэнтра “Бяспекі і дысцыпліны” – Шкорнік Анастасія.
6. Кіраўнік цэнтра “Інфармацыі” – Грабоўская Кацярына.
Лідар школы ўручыў кіраўнікам цэнтраў пасведчанні.
Жадаем поспехаў нашым актывістам!