Кветкі для матулі
14 кастрычніка – свята маці, самае светлае і пяшчотнае восеньскае свята. Традыцыйна ў гэты дзень вучні пачатковых класаў установы адукацыі ладзілі ўрачыстасць, сустракалі матуль.
Слёзы пяшчоты і радасці, вершы і песні, віншавальныя паштоўкі, зробленыя рукамі дзяцей, і каляровыя шарыкі, шмат гумару і сур’ёзныя абяцанні.. І, безумоўна, партрэты матуль, такіх дарагіх і блізкіх, прыгожых і непаўторных…
Хай толькі радасцю свеціцца твар маці, хай толькі сляза шчасця затрымціць на вейцы і на скронях як мага пазней з’явіцца сівізна! Міру і дабра усім матулям, здароўя і доўгіх год жыцця.