Да 70 - годдзя Вялікай Перамогі
Да 70 – годдзя Вялікай Перамогі ў нашай установе адукацыі рыхтуецца ўся школьная сям’я, педагогі арганізуюць шматлікія мерапрыемствы.
Класныя кіраўнікі 8 і 9 класаў Асон Л.П. і Чаронка Л.А. арганізавалі для вучняў старэйшых класаў экскурсію “Кроў людская не вадзіца” па мясцінах баявой славы г. Глыбокае.
Спачатку наведалі сквер на вуліцы Чкалава ў Глыбокім і помнік, узведзены як сімвал памяці яўрэйскаму насельніцтву, знішчанаму ў 19421 – 1943 гг. у горадзе.
Вучні пазнаёміліся з трагічнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны ў Глыбокім, сэрцам дакрануліся да тых суровых дзён. Падлеткі пабывалі ва ўрочышчы Барок, усклалі кветкі да помнікаў на брацкіх магілах нашых землякоў - вязняў Беразвецкага лагера смерці, знішчаных фашыстамі.
У Троіцкім касцёле г. Глыбокае вучні ўбачылі партрэты тых каталіцкіх святароў, чые магілы знаходзяцца ў Барку.
Вучні перакананыя, што толькі тады, калі людзі памятаюць ахвяры народа, добра ўсвядамляюць жахі вайны, яны вучацца цаніць і берагчы мір на зямлі.