Талерантным быць проста
Кожны чалавек адрозніваецца па знешнім выглядзе, сацыяльным статусе, паводзінах, маўленні, валодае правам захоўваць сваю індывідуальнасць. Вельмі важна, каб дзеці змалку добра разумелі гэта і паважалі адзін аднаго. Таму ў выхаваўчай дзейнасці неабходна ўдзяляць вялікую ўвагу фарміраванню ў вучняў высокіх маральных якасцей: адносіцца адзін да аднаго больш цярпіма, дарыць адзін аднаму ўсмешкі і душэўную цеплыню. У 7 класе была праведзена "Гульня-падарожжа ў краіну талерантнасці".
З вялікім захапленнем вучні афармлялі дрэва талерантнасці. Хлопчыкі і дзяўчынкі запісвалі на галінках дрэва якасці, якімі валодае талерантны чалавек. Падбіраючы словы, кожны думаў пра сябе:"Ці ёсць у мяне такія якасці, як цярпімасць, дабрыня, узаемапавага, ці ўмею я знаходзіць кампрамісныя рашэнні ў праблемных сітуацыях, ці ўмею я паважаць правы іншых людзей". Працуючы з дрэвам, дзеці вывелі формулу талерантнасці: прызнанне + прыняцце + разуменне = талерантнасць. І калі кожны з іх будзе выконваць правілы талерантнасці, наша жыццё абавязкова стане лепшым.