Семінар - практыкум
У рамках падрыхтоўкі да педагагічнага савета “Эфектыўнасць урока – стымул да поспеху настаўніка і вучняў” 13 лістапада ва ўстанове прайшоў семінар-практыкум “Эфектыўны сучасны ўрок як аснова якаснай адукацыі”. Настаўнік і вучань на ўроку, традыцыйны і сучасны ўрок, аптымальныя метады і прыёмы навучання, асноўныя і найбольш спорныя аспекты абмяркоўвалі настаўнікі – прадметнікі трох метадычных аб’яднанняў.

Розныя погляды, розныя меркаванні, сур’ёзныя праблемы ў працэсе рэфлексіі аб’яднала шчырая і прыветная ўсмешка, якой чакаюць ад настаўніка дзеці на кожным уроку. І з гэтым не паспрачаешся!..




























