“Дзве сястры - Беларусь і Расія”
Пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна ў 7 класе.
У час яе правядзення вучні даведаліся чаму менавіта 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, што аб’ядноўвае беларусаў і расіян, чаму ў нашых народаў паважлівыя адносіны на працягу 21 года.
Самі вучні дзяліліся звесткамі аб Беларусі і Расіі, чыталі вершы, слухалі песні аб сваёй радзіме.
Кожны ўсвядоміў, што без павагі і прызнання да сябе і людзей нельга жыць у сучасным грамадстве.