"Зорка Венера" запаліла агні
Голас - гэта прыродны музычны інструмент, дзякуючы якому мы можам перадаць любы настрой, палітру фарбаў. Удзельнікі агульнашкольнага фестывалю беларускай песні "Зорка Венера", які адбыўся 26 красавіка ў школе, ведаюць пра гэта, як ніхто іншы.
"Зорка Венера" запаліла агні на музычным небасхіле школы ўжо ў чацвёрты раз.
Юныя выканаўцы выступілі на сцэне нашай школы з песнямі беларускіх кампазітараў.
У канцэрце асобным нумарам выступіла Урбанайтес Люба, дзяўчынка вучыцца ў музычнай школе па класе балалайкі.
Пераможцамі конкурсу сталі Паляніна Васіліса, вучаніца класа, Паляніна Марыя, вучаніца 7 класа, і Барыла Паліна, вучаніца 11 класа.