Бывай, Буквар!
Вось ужо заканчваецца першы навучальны год у першакласнікаў . За плячыма ў хлопчыкаў і дзяўчынак першыя школьныя іспыты, радасці, перамогі, хваляванні.
У госці да вучняў завітаў Буквар – першая кніжка, якую вучні прачыталі самастойна. Дзеці падрыхтавалі для госця вершы аб роднай мове, песні аб першай кнізе. Весела і задорна станчылі першакласнікі для гасцей. У падарунак ад бацькоў хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі певетраныя кветкі і фотаздымак.