ІІІ Сусветная алімпіяда па гіравому спорту
ІІІ Сусветная алімпіяда па гіравым трыатлоне прайшла ў Віцебску. У ёй прынялі ўдзел 300 спартсменаў з больш чым 30 краін. У рамках алімпіяды прайшоў абласны турнір "Кубак губернатара". Адным з прадстаўнікоў Глыбоцкага раёна з'яўляўся настаўнік фізічнай культуры і здароўя Грынь Аляксандр Мікалаевіч. Ён выступіў у вагавой катэгорыі звыш 80 кілаграмаў.