Два дня незабываемых соревнований
MeetUp молодых педагогов # Выше!
Порог во взрослую жизнь преодолен
СОЦИАЛЬНЫЕ ГАРАНТИИ СЕМЬЯМ, ВОСПИТЫВАЮЩИМ ДЕТЕЙ, ДЕТЕЙ-ИНВАЛИДОВ
О безопасности на воде в летний  период
Лета, сонца, спякота і незабыўныя ўражанні
До свидания, детский сад!
Два дня незабываемых соревнований ... Читать далее...
MeetUp молодых педагогов # Выше! ... Читать далее...
Порог во взрослую жизнь преодолен ... Читать далее...
О безопасности на воде в летний  период ... Читать далее...
Лета, сонца, спякота і незабыўныя ўражанні ... Читать далее...
До свидания, детский сад! ... Читать далее...

Дошка гонару

  • Ермаковіч Дар'я
    Ермаковіч Дар'я

    4 клас

  • ЕрмаковІч Вікторыя
    ЕрмаковІч Вікторыя

    6 клас

  • Стахоўскі Іван
    Стахоўскі Іван

    6 клас

  • Шарабайка Кацярына
    Шарабайка Кацярына

    6 клас

  • Івашчонак Кацярына
    Івашчонак Кацярына

    7 клас

  • Харэвіч Ксенія
    Харэвіч Ксенія

    7 клас

  • Квач Настасся
    Квач Настасся

    8 клас

  • Мішута Мікіта
    Мішута Мікіта

    8 клас

  • Паляніна Васіліса
    Паляніна Васіліса

    9 клас

  • Шурпік Аляксей
    Шурпік Аляксей

    10 клас

  • Крывёнак Сняжана
    Крывёнак Сняжана

    11 клас

  • Мішута Лізавета
    Мішута Лізавета

    11 клас

  • Федзічкіна Юльяна
    Федзічкіна Юльяна

    11 клас

Наши активисты

  • Павара Ігнат
    Павара Ігнат

    5 клас

  • Міхадзёнак Дзяніс
    Міхадзёнак Дзяніс

    5 клас

  • Паўлава Вераніка
    Паўлава Вераніка

    5 клас

  • Хахель Марыя
    Хахель Марыя

    5 клас

  • Харэвіч Ева
    Харэвіч Ева

    5 клас

Логотип_105.jpg

ярморка вакансий

Мы  оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

kudapostupat

banners 6

kudapostupat

kudapostupat

kudapostupat

portal

ministerstvo

Glub

Glub

mir pravo

rooglub2018-09

znai.by

mchs

brsm

brpo

pravo by

 

 

Шляхамі Вялікай Айчыннай вайны

       72 гады прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але і да  гэтага часу пякучым болем  адзываецца    найцяжэйшая з войнаў у сэрцы кожнага чалавека. Не трэба  і перажываць вайну, каб ведаць, што гэта – гора, страты, смерць. Няма ў нашым раёне ніводнай вёсачкі, дзе б не пакінула свой чорны след вайна. Таму і высяцца сярод азёр і пагоркаў абеліскі. Горкая памяць тых незабыўных дзён – 46 ваенных помнікаў на Глыбоччыне. За кожным з іх свая гісторыя, свой боль, свая трагедыя. Мы не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей. Абавязак маладога пакалення – помніць пра вайну, гераізм і мужнасць тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму. Гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі.

20170923 110639

 

       23 верасня бягучага года навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах “Юныя турысты” і “Юныя краязнаўцы” прынялі ўдзел у першым этапе экспедыцыі “Шляхамі Вялікай Айчыннай вайны”. Пад кіраўніцтвам педагогаў дадатковай адукацыі Баран Ірыны Леанідаўны  і  Чаронка  Ліліі  Ануфрыеўны  дзеці вырашылі наведацца да помніка савецкім лётчыкам, якія загінулі 2 ліпеня 1944 года пры вызваленні нашай мясцовасці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У  школьным кабінеце гісторыі пазнаёміліся з успамінамі мясцовага краязнаўцы Пятра Станіслававіча Раловіча, які ў 80-я гады ХХ стагоддзя займаўся пошукам прозвішчаў, імён загінуўшага каля вёскі Гірстуны экіпажа лётчыкаў самалёта Іл-2. Звязаўшыся праз Глыбоцкі ваенны камісарыят з адпаведнымі ўстановамі Масквы і Падольска, ён атрымаў адказ, што гэта былі малодшы лейтэнант Шкарпетаў Аляксей Іванавіч, 1921 года нараджэння, і малодшы сяржант Каргін Грыгорый Іванавіч, 1920 года нараджэння.

 Вучні прайшлі ад Карабоў – 2 праз Вышадкі да Гірстуноў. Далей у пошуках помніка  дапамогу аказаў  жыхар вёскі Гірстуны Сенькавец Аляксандр Іосіфавіч, 1973 года нараджэння.  Пад яго кіраўніцтвам школьная каманда турыстаў-краязнаўцаў паспяхова дабралася да памятнага камня. І дзеці, і дарослыя пакланіліся подзвігу воінам Чырвонай Арміі, якія аддалі жыццё за вызваленне роднага краю ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

 

20170923 111255

 

20170923 112416

 

     Потым сустрэліся і пагутарылі  са сведкам тых трагічных падзей Лясніцкім Станіславам Вікенцьевічам, 1933 года нараджэння, жыхаром вёскі Гірстуны. Ён паведаміў, што мясцовыя жыхары з нецярплівасцю чакалі выгнання нямецкіх заваёўнікаў з роднай зямлі. Раніцай 2 ліпеня да іх на кані прыскакаў чырвонаармеец і паведаміў, што хутка тут будуць савецкія войскі. Папрасіў папіць, бо вельмі ўсмяг, пакуль ехаў здалёк. Мама Станіслава Вікенцьевіча прынесла яму ў жбанку малака. Чырвонаармеец выпіў, шчыра падзякаваў і рушыў далей.

 

 

20170923 113918

 

 20170923 114017

 

20170923 114105

20170923 114250

20170923 114304 

20170923 113956

20170923 113918 

      Хутка ў небе з’явіліся нямецкія і савецкія самалёты. Яны доўга кружылі  над мясцовымі вёскамі. Стральба была страшэнная! Дзеці і дарослыя хаваліся ў кустах, баючыся, што снарады трапяць у будынкі і ў іх. Так і адбылося: у пажарышчы згарэлі не адна хата і гаспадарчыя будынкі мясцовых жыхароў.

  Але сядзіба  бацькоў Станіслава  Вікенцьевіча засталася цэлай. Яны крыху супакоіліся, як раптам пачулі страшэнны гул і ўбачылі, што, падаючы, ляціць савецкі самалёт і гарыць “з хваста”. Упаў ён далей на поўдзень ад вышэй згаданай сядзібы. Усе мясцовыя жыхары беглі ратаваць лётчыкаў, але падысці было немагчыма: рваліся снарады. Тут жа з’явіліся немцы, наставілі аўтаматы на людзей, назвалі ўсіх партызанамі.  Але гаспадар, які ведаў нямецкую мову, супакойваў іх і тлумачыў, што гэта мірныя жыхары. У выніку нікога не расстралялі.

      У 2000 годзе пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Глыбоцкага райвыканкама астанкі загінуўшых лётчыкаў былі перазахаваны ў метрах 100 на захад ад месца падзення самалёта, на месцы ўстаноўлены памятны камень з плітой, высокі крыж.

 

20170923 112422

  

20170923 112454

  

20170923 112725

 

20170923 113100

 

     Подзвіг савецкіх лётчыкаў будзе заўсёды жыць у сэрцах удзячных нашчадкаў! Памяць наша - у дапамозе ветэранам, дзецям вайны,  іх сем’ям, у  наладжванні святаў, звязаных з Вялікай Перамогай, з Днём Вызвалення, у захаванні помнікаў ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, у знаёмстве з літаратурай, успамінамі,  прысвечанымі  тым жахлівым падзеям!

                                                                                              Настаўнік гісторыі Чаронка Лілія Ануфрыеўна