Фітакрама “ Водар Карабоўшчыны” сустрэла першых гасцей!
У кожнай хатцы добра памятаюць пра духмяную гарбату, рэцэпты якой перадаваліся ад бацькоў дзецям. Чабор ды мята, маці-і-мачаха ды іван-чай, валошка ды лекавы рамонак, сардэчнік і зверабой, душыца і мяліса. Адны травы знойдзем у лузе ці ў полі, іншыя ж дбайныя гаспадыні вырошчваюць самі.
28 кастрычніка ў рамках юбілейнай праграмы “ Карабоўскай школе – 45!” вучні пачатковых класаў прэзентавалі фітакраму “Водар Карабоўшчыны”. Гаспадыня фітакрамы, настаўніца пачатковых класаў Цырбан Алена Васільеўна, шчыра вітала дарагіх гасцей свята на чале з начальнікам Глыбоцкага аддзела адукацыі, спорту і турызму Гаўрылавай Таццянай Вячаславаўнай і айцом Мікалаем.
У святочнай праграме – дэгустацыя гарбаты розных гатункаў, частушкі і загадкі, цацкі, падушачкі ды мяшэчкі з духмянымі травамі на добрую памяць.
Бывайце здаровы, жывіце багата!
Да нас прыязджайце!
Вітаць будзем рады.