Зберажом зялёную ялінку!
У рамках акцыі “Зберажом зялёную ялінку” сярод вучняў 2 – 9 класаў адбыўся конкурс чытальнікаў. Дзеці не толькі склалі вершы, але і аформілі іх у прыгожыя паштоўкі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама і вучні 1 класа Пачкоўская Алёна і Баранава Ксенія. Вучні 2 класа праінсцэніравалі свой верш. Артыстычна выступіла вучаніца 3 класа Паўлава Уладзіслава. Яе эмацыянальнае чытанне верша ўразіла ўсіх прысутных.
А вось вучні 4 і 7 класаў прадаставілі найбольшую колькасць сваёй творчасці. Яны чыталі вершы, ілюстравалі іх у сваіх паштоўках, інсцэніравалі.