Навіны педагагічнага савета
4 студзеня ва ўстанове адукацыі адбыўся педагагічны савет на тэму “Павышэнне якасці адукацыі праз фарміраванне вучэбнай матывацыі навучэнцаў”.
Педсавет адкрыла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Стахоўская А.Э., якая акрэсліла яго мэты і задачы. У асноўным дакладзе Алена Эдуардаўна прааналізавала работу ўстановы адукацыі па фарміраванні матывацыі навучэнцаў, вынікі вучэбнай дзейнасці за І і ІІ чвэрці 2017/2018 навучальнага года ў параўнанні з мінулагоднімі, пазнаёміла з выніковасцю ўдзелу вучняў у мерапрыемствах розных узроўняў.
У цэнтры ўвагі педагагічнага савета былі такія пытанні, як “ Прыёмы і метады развіцця вучэбнай матывацыі дашкольнікаў”, “Прыёмы і метады развіцця вучэбнай матывацыі школьнікаў на розных этапах урока”, “Роля класнага кіраўніка ў фарміраванні вучэбнай матывацыі вучняў”, “Фарміраванне пазнавальнай цікавасці ў вучняў з АПФР”, “Выкарыстанне электронных сродкаў навучання на вучэбных занятках як сродак развіцця пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў”.
У ходзе абмеркавання ўздымаліся такія пытанні, як “Як зрабіць працэс навучання больш выніковым? Як вучыць так, каб дзіцяці хацелася вучыцца? Якім павінен быць урок, каб навучэнцы кожны раз адкрывалі для сябе нешта новае, лепшае, глыбей пазнавалі жыццё”.
Вынікі анкетавання вучняў школы паказалі, што ў большасці з іх станоўчае стаўленне да вучобы.
Алена Эдуардаўна прааналізавала наведаныя ўрокі педагогаў, зрабіла акцэнт на тым, што сістэматычнае мэтанакіраванае прымяненне розных форм і прыёмаў развіцця вучэбнай матывацыі ў навучэнцаў умацоўвае жаданне дзяцей авалодваць ведамі і фарміруе ў іх устойлівы інтарэс да вучэбных прадметаў.
Вопытам работы па фарміраванні вучэбнай матывацыі падзяліліся выхавальнік старшай рознаўзроставай групы Пятрага Нона Альфонсаўна, настаўнік пачатковых класаў Фёдарава Ганна Станіславаўна, настаўнік матэматыкі Асон Людміла Пракопаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кабылінская Іна Аляксееўна, настаўнік выяўленчага мастацтва і прадмета “Мастацтва” Шпец Ала Іванаўна, настаўнік хіміі і біялогіі Бервячонак Людміла Уладзіміраўна, настаўнік-дэфектолаг Рачыцкая Таццяна Барысаўна, класны кіраўнік 8 класа Чарневіч Часлава Фадзееўна.
Педагогі ўстановы былі актыўнымі суразмоўцамі, выказвалі свае меркаванні, уносілі прапановы.
У заключэнні педагогам была прапанавана кейс-тэхналогія як адзін з інтэрактыўных метадаў навучання, якая павышае цікаваць да прадмета. Настаўнікі працавалі ў групах, знаёміліся з сітуацыямі, выдзялялі асноўныя праблемы, прапаноўвалі канцэпцыі, аналізавалі наступствы прыняцця таго або іншага рашэння, рашалі кейс (прапаноўвалі свае варыянты).
Удзельнікам педагагічнага савета былі прапанаваны мастацкія відэаролікі са школьнага жыцця, якія выклікалі шмат станоўчых эмоцый і ў той жа час скіравалі да сур’ёзнай размовы аб праблемах сучаснай школы.
Вучань — гэта не посуд, які можна напоўніць, а свечка, якую трэба запаліць і зрабіць ўсё для таго, каб яна не патухла.