Госці ў хату – сонца ў хату!
Калядныя дні студзеня – цудоўны час для сустрэчы гасцей. А ў школе гасцям былі вельмі рады. Да нас завіталі ўдзельнікі раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў 1 класа на чале з кіраўніком Лявонавай Дзіянай Веньямінаўнай і метадыстам аддзела адукацыі, спорту і турызму Глыбоцкага райвыканкама Коц Наталляй Зігфрыдаўнай.
Сустракалі гасцей першакласнікі і настаўнік Фёдарава Ганна Станіславаўна. Дзея распачалася ў кабінеце, стылізаваным пад беларускую хатку. Затым гасцінна адчыніла дзверы фітакрама, у якой настаўнікі 2 і 3 класаў Цырбан Алена Васільеўна і Турчыновіч Наталля Віктараўна з вучнямі прэзентавалі праект “Водар Карабоўшчыны”.
На працягу мерапрыемства дзеці загадвалі загадкі, спявалі прыпеўкі, рэкламавалі гатункі духмянай гарбаты з ліпы і чабору, шыпшыны і мялісы. А якое ж свята без пірагоў і булачак?!
Дзякуем гасцям за добрыя словы і шчырыя пажаданні!
Бывайце здаровы, жывіце багата!
Да нас прыязджайце – вітаць будзем рады!