Неделя детской книги
Дружныя агеньчыкі
Віншуем!
Паводок. Как избежать беды?
Последствия выжигания сухой растительности
Я — гражданин Республики Беларусь
День 8 Марта — теплый и трогательный праздник
Неделя детской книги ... Читать далее...
Дружныя агеньчыкі ... Читать далее...
Віншуем! ... Читать далее...
Паводок. Как избежать беды? ... Читать далее...
Последствия выжигания сухой растительности ... Читать далее...
Я — гражданин Республики Беларусь ... Читать далее...
День 8 Марта — теплый и трогательный праздник ... Читать далее...

Дошка гонару

  • Ермаковіч Дар'я
    Ермаковіч Дар'я

    4 клас

  • ЕрмаковІч Вікторыя
    ЕрмаковІч Вікторыя

    6 клас

  • Стахоўскі Іван
    Стахоўскі Іван

    6 клас

  • Шарабайка Кацярына
    Шарабайка Кацярына

    6 клас

  • Івашчонак Кацярына
    Івашчонак Кацярына

    7 клас

  • Харэвіч Ксенія
    Харэвіч Ксенія

    7 клас

  • Квач Настасся
    Квач Настасся

    8 клас

  • Мішута Мікіта
    Мішута Мікіта

    8 клас

  • Паляніна Васіліса
    Паляніна Васіліса

    9 клас

  • Шурпік Аляксей
    Шурпік Аляксей

    10 клас

  • Крывёнак Сняжана
    Крывёнак Сняжана

    11 клас

  • Мішута Лізавета
    Мішута Лізавета

    11 клас

  • Федзічкіна Юльяна
    Федзічкіна Юльяна

    11 клас

Наши активисты

  • Павара Ігнат
    Павара Ігнат

    5 клас

  • Міхадзёнак Дзяніс
    Міхадзёнак Дзяніс

    5 клас

  • Паўлава Вераніка
    Паўлава Вераніка

    5 клас

  • Хахель Марыя
    Хахель Марыя

    5 клас

  • Харэвіч Ева
    Харэвіч Ева

    5 клас

Логотип_105.jpg

Мы  оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

kudapostupat

banners 6

kudapostupat

kudapostupat

kudapostupat

portal

ministerstvo

Glub

Glub

mir pravo

rooglub2018-09

znai.by

mchs

brsm

brpo

pravo by

 

 

Рыхтуючы матэрыял для сваёй даследчай працы “Сімплекс –метад, яго ідэі і прынцыпы”, я наведаў філіял Глыбоцкі хлебазавод РУВП “Віцебскхлебпрам”. Чаму менавіта яго?

 

Кожны дзень машыны, якія належаць гэтаму заводу, едуць ва ўсе населеныя пункты раёна, забяспечваючы іх жыхароў такім неабходным прадуктам, як хлеб. Як правільна арганізаваць яго дастаўку ў вёскі і вёсачкі, гарадскія магазіны, як разлічыць неабходную колькасць прадукцыі, ахапіць найбольшую колькасць насельніцтва і пры гэтым зрабіць найменшымі выдаткі на вытворчасць і транспарт? Такія пытанні стаяць перад супрацоўнікамі планавага аддзела завода. А для матэматыкі – гэта сімплекс- метад, гэта значыць разлік з выкарыстаннем найлепшых прыбліжэнняў.

На прахадной завода нас чакала вядучы эканаміст Стома Таццяна Мікалаеўна, якая і арганізавала цікавую і пазнавальную экскурсію на вытворчасць.

Я даведаўся, што за суткі тут выпякаюць амаль сем з паловай тон хлеба-булачных вырабаў і каля трохсот кілаграмаў кандытарскіх. Запатрабаванні насельніцтва пакрываюцца таксама прадукцыяй заводаў, якія належаць аб’яднанню Мінскхлебпрам, прадпрыемствамі з Вілейкі, Браслава, Віцебска, Докшыц. Канкурэнцыя вельмі жорсткая. Але наш хлеб вельмі смачны для суседніх раёнаў, асабліва для Лагойска, куды яго пастаўляюць больш за ўсё .

Самі глыбачане любяць такія сарты хлеба, як “Сонечны смак”, “Барадзінскі”, жыхары вёсак аддаюць перавагу хлебу фармавому, батонам, вырабам, у склад якіх уваходзіць вотруб’е. І ўсе любяць глыбоцкі брэнд “Восеньскі падарунак”, выпечаны на кляновых лістах, таксама смакуе ўсім хлеб “Наваслаўскі”.

Дастаўку хлеба па раёне ажыццяўляюць машыны маркі ГАЗ 3302, ГАЗ 3309, ГАЗ 27751. Гэта спецыяльна абсталяваныя хлебныя фургоны, у якіх выконваюцца ўсе правілы тэхнікі бяспекі перавозкі харчовых прадуктаў і санітарныя нормы для іх. Гэтыя аўтамабілі, якія едуць да нас “З хлебам і дабром”, рухаюцца па 12 розных маршрутах па 3 разы на тыдзень у вёскі і кожны дзень – па горадзе. Маршрут №5 – гэта менавіта ён забяспечвае жыхароў Карабоў хлебам і смачнымі булкамі, пірожнымі і іншымі прысмакамі. За 3,5 гадзіны машына, на якой напісана “Хлеб”, даставіць такі важны прадукт не толькі да нас, але і ў Ст. Шарабаі, Канстанцінава, Верхняе, Шунеўцы. А калі ў вёсцы няма магазіна, то 10 машын-аўталавак развязуць прадукцыю Глыбоцкага хлебазавода ў кожны аддалены куточак раёна. Кіруе ўсім гэтым працэсам дастаўкі майстар транспартнага ўчастку Блышко Дзяніс Сяргеевіч.

Работнікі хлебазавода паклапаціліся і пра святы, юбілеі, дні нараджэння. Смачная салодкая прадукцыя, прыгожыя торты, рулеты, караваі самі прыедуць у нашы магазіны, дзе можна будзе забраць свой заказ. Пра гэта нам расказала таваравед па гандлю Сабыніч Вераніка Іванаўна.

Калі завод будзе мець патрэбу ў пэўных спецыялістах, то адміністрацыя можа накіраваць жадаючых выпускнікоў школы на вучобу ў Магілёўскі універсітэт харчавання, Маладзечанскі політэхнічны і Віцебскі індустрыяльна- пелагагічны каледжы.

На заводзе працуе Музей хлеба, дзе цікавыя экскурсіі для наведвальнікаў праводзіць інжынер па ахове працы і тэхніцы бяспекі Наталля Алегаўна Буртыль.

Выказваю падзяку супрацоўнікам завода за дапамогу ў правядзенні даследаванняў.

                                 КанавалаўДзмітрый, вучань Х класа