Педагагічны савет на зімовых канікулах 2018
“Арганізацыя дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання як умова павышэння якасці адукацыі” – так гучала тэма педагагічнага савета на зімовых канікулах.
Спачатку была сфарміравана творчая група, якая вывучала тэарэтычныя асновы па тэме педагагічнага савета, рыхтавала дыягнастычны матэрыял.
Далей праводзілася дыягностыка ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу па тэме педагагічнага савета і агульнашкольныя мерапрыемствы. На працягу месяца прайшлі адкрытыя вучэбныя заняткі ў 10, 11 класах з вывучэннем на павышаным узроўні беларускай мовы і матэматыкі. Прайшло наведванне і аналіз урокаў, факультатыўных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў.
З мэтай падрыхтоўкі аналітычнай інфармацыі па стане профільнага навучання і перадпрофільнай падрыхтоўкі ў навучальнай установе было праведзена анкетаванне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу (вучняў 8-11 класаў, іх бацькоў) і падрыхтаваны аналітычныя матэрыялы па выніках анкетавання.
Падчас правядзення педагагічнага савета ішла гаворка аб праблемах і задачах перадпрофільнай адукацыі на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі, ролі факультатыўных заняткаў у перадпрофільнай і профільнай адукацыі. Разглядаліся вынікі дыягностыкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу па тэме педагагічнага савета.
З асноўным дакладам выступіла дырэктар установы Стахоўская А.Э. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кабылінская І.А. падзялілася вопытам работы па тэме “Работа настаўніка па змястоўным напаўненні і дыдактычным забеспячэнні профільнага навучання”;
настаўнік матэматыкі Асон Л.П. гаварыла пра “Выкарыстаннем праблемных метадаў выкладання пры вывучэнні матэматыкі на павышаным узроўні”;
класны кіраўнік 9 класа Чарневіч Ч.Ф. асвяціла пытанне “Праектаванне прафарыентацыйнай работы класнага кіраўніка на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі”;
педагог-псіхолаг Фурс А.С. засяродзіла ўвагу на пытанні “Сацыяльна-педагагічнае і псіхолага-педагагічнае суправаджэнне дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання”.
Пасля асноўнай часткі педагагічнага савета педагогі мелі магчымасць убачыць відэафрагменты ўрокаў і факультатыўных заняткаў, а таксама паслухаць вучняў 10-11 класаў, якія дзяліліся сваімі ўражаннямі па профільным навучанні.
У выніку мы прыйшлі да высновы, што неабходна працягваць работу па стварэнні ўмоў для развіцця пазнавальнай матывацыі вучняў да навучання ў профільных класах, праводзіць работу з бацькамі. Не менш важнымі з’яўляюцца псіхалагічнае суправаджэнне профільнага навучання і перадпрофільная падрыхтоўка на другой і трэцяй ступенях навучання і распрацоўка комплексу мерапрыемстваў па суправаджэнні дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання вучняў.
Жыдко А.П., Кухто Г.А., намеснікі дырэктара па асноўнай дзейнасці, асвяцілі пытанне “Эфектыўнасць дзейнасці педагагічнага калектыву па захаванні і развіцці здароўя вучняў”. Медыцынская сястра ўстановы адукацыі Татун З.І. прааналізавала стан здароўя выхаванцаў і навучэнцаў установы, звярнула ўвагу на групы здароўя, найбольш распаўсджаныя захворванні, прапанавала шэраг мерапрыемстваў па захаванні здароўя дзяцей.
Алена Стахоўская,
дырэктар установы адукацыі