Единый урок, посвященный Дню Конституции Республики Беларусь
Живое слово – зеркало души
Чтобы наведение порядка на подворье не обернулось трагедией:...
Весенняя перезагрузка: как прошел День дублера в преддверии 8...
Когда солнце заглянуло в группу: как мы встречали весну с мамами
Единый урок «Белорусская женщина – символ силы и вдохновения»
С любовью для вас: как мы поздравили наших главных женщин
С любовью для вас: как мы поздравили наших главных женщин ... Читать далее...

Дошка гонару

  • Ермаковіч Дар'я
    Ермаковіч Дар'я

    5 клас

  • ЕрмаковІч Вікторыя
    ЕрмаковІч Вікторыя

    7 клас

  • Харэвіч Ксенія
    Харэвіч Ксенія

    8 клас

  • Квач Настасся
    Квач Настасся

    9 клас

  • Мішута Мікіта
    Мішута Мікіта

    9 клас

  • Паляніна Васіліса
    Паляніна Васіліса

    10 клас

  • Шурпік Аляксей
    Шурпік Аляксей

    11 клас

Наши активисты

  • Павара Ігнат
    Павара Ігнат

    6 клас

  • Міхадзёнак Дзяніс
    Міхадзёнак Дзяніс

    6 клас

  • Паўлава Вераніка
    Паўлава Вераніка

    6 клас

  • Хахель Марыя
    Хахель Марыя

    6 клас

  • Харэвіч Ева
    Харэвіч Ева

    6 клас

  • Івашчонак Кацярына
    Івашчонак Кацярына

    8 клас

2023 god mira i sozidaniya

Мы  оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

kudapostupat

banners 6

kudapostupat

kudapostupat

kudapostupat

portal

ministerstvo

Glub

rooglub2018-09

mchs

brsm

brpo

pravo by

pravo by

pravo by

 

        18 студзеня маленькія майстры 1-2 класаў упершыню наведалі Дом рамёстваў. А адбылося гэта з нагоды старту праекта, прысвечанага Году малой радзімы “Народныя ўмельцы Карабоўшчыны”.

 

         У Доме рамёстваў дзяцей шчыра прывітала дырэктар Святлана Анатольеўна Скавырка і перад пачаткам заняткаў запрасіла наведаць выставу Таццяны Анатольеўны Фаміной “Набываючы майстэрства”, якая прэзентавалася ва ўстанове. Дзеці з задавальненнем слухалі расповяд аўтара і дзівіліся, якія цудоўныя беларускія лялькі і іншыя вырабы стварыла майстар. Безумоўна, выстава ўсім спадабалася. Сімвалічна, што яна стала пачаткам вандроўкі ў дзівосны свет народных рамёстваў.

         Распачалася гэтая вандроўка ў класах-майстэрнях гліняных вырабаў і вырабу паясоў. Майстар ганчарнай справы Арцём Мікалаевіч Фамін і майстар па вырабу паясоў Алена Сяргееўна Дабравольская запрасілі вучняў на заняткі, і дзеці ўпершыню далучыліся да народнага рамяства.

 

         Трэба было бачыць, з якім захапленнем і стараннасцю пачаткоўцы стваралі свае першыя вырабы! Не па ўзросту сур’ёзныя, маленькія ганчары ляпілі з гліны снегавікоў. А ўсё дзякуючы таму, што Арцём Мікалаевіч вельмі цікава і проста дзяліўся сакрэтамі ганчарнай справы. Снегавікі ўдаліся адмысловыя!

         Не менш клопатаў і ўражанняў было і ў майстэрні па вырабу паясоў. Спачатку Алена Сяргееўна даступна расказала пачаткоўцам пра гісторыю паясоў, а потым пад яе кіраўніцтвам закіпела праца. Паясы з нітачак, вядома, не слуцкія, але ж сплеценыя дзецьмі самастойна. У хуткім часе з легкай рукі Алены Сяргееўны яны ператварыліся ў чароўныя шнурочкі жаданняў, спаўнення якіх з нецярплівасцю чакаюць дзеці і настаўнікі.

         Занятак закончыўся, аднак маленькіх майстроў чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. У свой клас нас запрасіў майстар па дрэву Віктар Баляслававіч Дудкевіч. Трэба было бачыць, з якім бляскам у вачах дзеці трымалі ў руках дынамічныя драўляныя цацкі, зробленыя рукамі майстра і яго вучняў, прымяралі калядныя маскі, як дзівіліся яны з батлейкі! Станоўчыя эмоцыі перапаўнялі і вучняў, і настаўнікаў.

         Мы развітваліся з гасціннымі гаспадарамі і майстрамі Дома рамёстваў з намерам зноў прыехаць, каб павучыцца майстэрству ткацтва, выцінанкі, пляцення з саломкі, вырабу драўлянай цацкі. А як жа не прадоўжыць знаёмства, калі так цёпла адгукнуліся на нашу просьбу і запрасілі нас да супрацоўніцтва майстры і дырэктар Дома рамёстваў. Шчыра дзякуем за хвіліны адкрыццяў і тварчасці!

 

Шчаслівыя дзеці, задаволеныя іх бацькі. А вучань 2 класа Мішута Мікіта сказаў:

         ─ Давайце мы выйдзем за дзверы, а потым зойдзем. Як быццам мы зноў прыехалі!