Узнагарода прэміяй "Прызнанне"
8 лютага 2019 года ў Глыбоцкім гарадскім Доме культуры сабраліся самыя актыўныя, крэатыўныя, разумныя, творчыя юнакі і дзяўчаты, якія былі ўзнагароджаны прэміяй "Прызнанне" па выніках 2018 года па вызначанай намінацыі.
Лепшыя з лепшых атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Гэта людзі, якія імкнуліся да высокіх творчых дасягненняў у сферы культуры, навукі, людзі, якія вядуць здоровы лад жыцця і актыўную грамадзянскую пазіцыю. Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Кухто Г. А. была ўзнагароджана ў намінацыі "Валанцёр года-2018".
У Год малой радзімы гэтае мерапрыемства ў нашым горадзе правялі маштабна, крэатыўна і вельмі цікава. На ўрачыстасць запрасілі хлопцаў і дзяўчат, будучых членаў грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Навучэнцы 9 класа нашай школы Шпец Марыя, Блышко Руслан, Белановіч Вікторыя атрымалі на сцэне білет сябра БРСМ, шлях у новае актыўнае жыццё ад другога сакратара РГА "БРСМ" Казлоўскай Юліі Рыгораўны.