Прысвячаецца памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-й гадавіне поўнага вываду Савецкіх войскаў з Афганістана


13 лютага ва ўстанове адукацыі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-й гадавіне поўнага вываду Савецкіх войскаў з Афганістана. У школу завіталі госці: Ждановіч Антон Пятровіч, старшыня раённай і намеснік абласной арганізацый грамадскага аб'яднання "Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, воін-інтэрнацыяналіст, ураджэнец вёскі Карабы 2, Федаровіч Ігар Уладзіміравіч, Мацяюн Юрый Іосіфавіч, малодшы брат загінуўшага ўдзельніка Афганскай вайны Мацеюна Рамана Іосіфавіча, імя якога носяць наша школа і піянерская дружына.

Вучні старэйшых класаў выступілі з ведамі аб ўдзеле савецкіх войскаў у Афганскай вайне, падрыхтавалі песні і вершы. Госці, ў сваю чаргу, дзяліліся ўспамінамі аб палітычных умовах таго часу, аб цяжкасцях, што вымалі на салдацкую долю, аб воінскім братэрстве, мужнасці і адвазе,аб перажываннях родных, якія чакалі іх з вайны. Яны шчыра дзякавалі вучням за памяць, давалі наказы будучым воінам. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых на вайне.








Напярэдадні знамянальнай даты Антон Пятровіч Ждановіч уручыў маладзёжныя білеты ГА "БРСМ" Нікуліну Аляксею, вучню 10 класа, Шурпіку Яўгенію, Мішуту Максіму, Зелянкевічу Аляксандру, Кеда Кацярыне, Семеш Надзеі, вучням 9 класа.



Пазней гасцей запрасілі да сябе вучні і настаўнікі 3-4 класаў, павесялілі іх вершамі, песнямі, прыпеўкамі, загадкамі у рамках праекта “Водар Карабоўшчыны”. Пачаставалі гарачымі нацыянальнымі стравамі, свежай дамашняй выпечкай, духмянай гарбатай, падарылі на памяць цудоўныя падушачкі ўласнага вырабу. Былыя воіны за святочным сталом асабліва чулліва ўспаміналі сваю маладосць, як незвычайна цікава ў час вайны на той далёкай афганскай зямлі было сустракацца і знаёміцца паміж сабой нашым землякам.
Развіталіся ўсе задаволеныя, госці абяцалі часцей наведвацца ў школу і сустракацца з вучнямі, настаўнікамі і работнікамі ўстановы адукацыі.



























