Единый урок «Хатынь: трагедия, которую нельзя забыть»
Единый урок, посвященный Дню Конституции Республики Беларусь
Живое слово – зеркало души
Чтобы наведение порядка на подворье не обернулось трагедией:...
Весенняя перезагрузка: как прошел День дублера в преддверии 8...
Когда солнце заглянуло в группу: как мы встречали весну с мамами
Единый урок «Белорусская женщина – символ силы и вдохновения»

Дошка гонару

  • Ермаковіч Дар'я
    Ермаковіч Дар'я

    5 клас

  • ЕрмаковІч Вікторыя
    ЕрмаковІч Вікторыя

    7 клас

  • Харэвіч Ксенія
    Харэвіч Ксенія

    8 клас

  • Квач Настасся
    Квач Настасся

    9 клас

  • Мішута Мікіта
    Мішута Мікіта

    9 клас

  • Паляніна Васіліса
    Паляніна Васіліса

    10 клас

  • Шурпік Аляксей
    Шурпік Аляксей

    11 клас

Наши активисты

  • Павара Ігнат
    Павара Ігнат

    6 клас

  • Міхадзёнак Дзяніс
    Міхадзёнак Дзяніс

    6 клас

  • Паўлава Вераніка
    Паўлава Вераніка

    6 клас

  • Хахель Марыя
    Хахель Марыя

    6 клас

  • Харэвіч Ева
    Харэвіч Ева

    6 клас

  • Івашчонак Кацярына
    Івашчонак Кацярына

    8 клас

2023 god mira i sozidaniya

Мы  оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

kudapostupat

banners 6

kudapostupat

kudapostupat

kudapostupat

portal

ministerstvo

Glub

rooglub2018-09

mchs

brsm

brpo

pravo by

pravo by

pravo by

 

Тыдзень дакладных навук

У нашай школе прадметныя тыдні ўжо сталі традыцыйнымі.

Штогод у другім паўгоддзі праходзіць Тыдзень дакладных навук: матэматыкі, фізікі, інфарматыкі, астраноміі, хіміі.

Прадметныя тыдні адыгрываюць важную ролю ў адукацыйным працэсе. Яны паглыбляюць веды навучэнцаў, спрыяюць развіццю іх інтэлектуальных і творчых здольнасцей, пашыраюць кругагляд, а таксама развіваюць цікавасць да вывучаемых прадметаў.

Існуе шмат відаў розных мерапрыемстваў, якія можна правесці падчас прадметных тыдняў у школе.

Правядзенню тыдня папярэднічала падрыхтоўчая праца.

Навучэнцы 5-11 класаў рыхтавалі ілюстрацыйныя матэрыялы, класныя кіраўнікі – інтэлектуальныя гульні, настаўнікі-прадметнікі – адкрытыя ўрокі.

Настаўнікі біялогіі і хіміі Бервячонак Л.У., Лаўрыновіч В.С. правялі сярод вучняў 8-9 класаў пазнавальную гульню “Свая гульня”, падчас правядзення якой кожны павінен быў праявіць знаходлівасць, паказаць сваю інтэлектуальную сілу. У выніку васьмікласнікі атрымалі перамогу.

 

Настаўнік матэматыкі Булаўскі Д.С. правёў для вучняў 4-6 класаў турнір “Крыжыкі-нулікі”, для вучняў 6-8 класаў – “Марскі бой”. Настаўнік інфарматыкі Счасны І.М. дапамог дзевяцікласнікам у складанні ліфліцінга “Мой любімы прадмет”. На адным дыханні прайшла гадзіна займальнай хіміі “Эксперымент-Шоу” ў 4 класе. Як сапраўдная чараўніца, настаўніца хіміі Вольга Сяргееўна дэманстравала перад юнымі гледачамі эфектныя вопыты: з дапамогай хімічных рэактываў вырошчвалі блакітныя водарасці, фарбавалі ваду ў малінавы колер і наадварот, вывучалі якасную рэакцыю глюкозы, эксперыментавалі над вырошчваннем цукровага цмока. Сумаваць школьнікам не прыйшлося, бо Вольга Сяргееўна выклікала саміх навучэнцаў прыняць удзел у правядзенні эксперыментаў, што таксама выклікала ў дзяцей небывалае захапленне. Асаблівае ўражанне зрабіў вопыт "вывяржэнне вулкана".

На аформленых стэндах можна было знайсці цікавую інфармацыю па прадметах: прачытаць пра гісторыю паходжання некаторых прадметаў, разгадаць рэбусы і галаваломкі па матэматыцы, пазнаёміцца з гісторыяй развіцця ЭВМ па інфарматыцы.

 

Па выніках прадметнага тыдня лепшыя інтэлектуалы атрымалі выдатныя адзнакі па прадметце, пераможцы конкурсаў – ганаровыя граматы і дыпломы.

Тыдзень прайшоў, але цікавасць да дакладных навук засталася, бо няма нічога цікавей, чым разгадваць загадкі, якія нам падае прырода!

                                                                                               Кухто Г.А., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці.