Міжнародны конкурс па асноўных вучэбных прадметах
12 красавіка настаўнік гісторыі Чаронка Лілія Ануфрыеўна і навучэнец 9 класа Ткачук Уладзімір удзельнічалі ў міжнародным конкурсе па асноўных школьных прадметах "Молодежное движение". Конкурс "Молодежное движение" дазваляе ўдзельнікам адкрыць для сябе шмат новага і цікавага, развіць карысныя навыкі, эрудыцыю, фантазію, атрымаць новыя веды, асвоіць новыя тэхналогіі, а таксама навучыцца больш прадуктыўна і канструктыўна думаць, стаць усебакова развітай асобай. Уладзіміру трэба было адказаць на тэставыя заданні ў галіне гісторыі і грамадазнаўства. Алімпіяда працягвалася 45 хвілін, заданні былі не з простых. Аднак Уладзімір паказаў добрыя вынікі. Атрымаў дыплом I ступені. Віншуем настаўніка гісторыі Чаронка Л. А. і навучэнца 9 класа Ткачука Уладзіміра з перамогай!
Далейшых поспехаў і творчых ідэй!