Чарговы поспех!
Вучань 11 класа нашай школы Канавалаў Дзмітрый прыняў удзел у Рэспубліканскай алімпіядзе па інтэлектуальнай уласнасці, якую арганізавала ДУА “Інстытут бізнесу Беларускага дзяржаўнага універсітэта”. Мерапрыемства праходзіла пад дэвізам “Інтэлектуальная ўласнасць – аснова бізнесу быдучага”. У алімпіядзе бралі ўдзел вучні, якія праявілі цікавасць да сферы інтэлектуальнай працы і інтэлектуальнай уласнасці.
Па выніках першага этапу Дзіма атрымаў індывідуальнае запрашэнне на другі, удзел у якім прынёс для Дзмітрыя дыплом пераможцы Рэспубліканскай алімпіяды ІІІ ступені і каштоўны падарунак.