З Днём Ведаў!
Жоўты ліст, як пасланец сусвету,
У танцы апускаецца да долу.
Радасцю нас адарыла лета.
Верасень паклікаў зноў у школу.
Летнім сонцам шчодра
Вабілі нас рэчка, лес і поле.
Доўга жыць нам успамінам гэтым.
Верасень - і зноў мы ў роднай школе.
Верасень! Ты клічаш так заўзята
Нас на урок, у клас, на свята Ведаў.
Гэта найгалоўнейшае свята
Патанае сёння ў моры кветак.
На святочную лінейку, прысвечаную пачатку навучальнага года завіталі паважаныя госці:
Варша Алег Станіслававіч – намеснік старшыні Глыбоцка раённага выканаўчага камітэту;
Казлова Вера Аляксандраўна – метадыст аддзела па адукацыі Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэту;
Татун Яўгеній Клаўдзіевіч – старшыня Карабоўскага сельскага выканаўчага камітэту;
Ражноў Арцём Віктаравіч – дырэктар УП “Канстацінаў Двор”.



























