Дзяцінства, апаленае вайной

Вучні нашай школы прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх акцыях "Я гэты край Радзімаю заву", "Збяры Беларусь у сваім сэрцы".
На мінулым тыдні адбылася цікавая сустрэча са знакамітай зямлячкай. У школу завітала мінчанка Новікава Валянціна Мікалаеўна. З яе слоў, яна "Тройчы ветэран: ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ветэран працы і ветэран Дзяржаўнай бяспекі". З вучнямі 6 класа Валянціна Мікалаеўна правяла ўрок успамінаў "Мясціны майго дзяцінства". Паведаміла пра сваё жыццё ячшэ да вайны ў вёсцы Гінькі, пра тое, як вучылася ў школе ў вёсцы Белевічы, пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны, пра сувязь з партызанамі, пра жудасную расправу гітлераўцаў з яе роднымі людзьмі, пра 43 гады сваёй працы ў сістэме Дзяржаўнай бяспекі. Потым яна наведала месца трагедыі і захавання сваіх родных, якое даглядаюць валанцёры нашай школы. Несціхаючым болем у душы ветэрана жывуць успаміны аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Абавязак сучаснага маладога пакалення – ведаць пра трагедыю, якую перажыў наш народ і спачуваць сведкам тых жудасных дзён!


Па выніках сустрэчы вучні падрыхтавалі з дапамогай настаўніка інфарматыкі Ляшонак Ніны Вітальеўны відэаролік "Дзяцінства, апаленае вайной", і даслалі на конкурс "Мясціны майго дзяцінства".
Настаўнік гісторыі Чаронка Л.А.



























