Калейдаскоп піянерскіх спраў

13 верасня – Дзень нараджэння БРПА. Наша піянерская дружына адзначыла 29-годдзе ўрачыстай лінейкай.





Самыя актыўныя піянеры 5 класа прынялі актыўны ўдзел у піянерскай акцыі па збору другаснай сыравіны “Зробім мір чысцей”.




Паміж піянерамі нашай дружны прайшла інтэлектуальная гульня “Піянерскі рынг”. Гульня праходзіла ў 4 этапы: тэст-віктарына па гісторыі і Уставу АА “БРПА”, “Збяры лато”, “Праблемныя сітуацыі”, “Што?Дзе?Калі?”. Перамог у нялёгкай барацьбе піянер 8 класа Мішута Даніла.



“Гадзіна весялосці з акцябратамі ”
Акцябронак – будучы піянер. Акцябраты – актыўныя, спартыўныя, адважныя, дружныя малодшыя школьнікі. Тыдзень акцябрацкіх груп пачаўся з гульняў “Гадзіны весялосці”. Да акцябрат у час гульні таксама далучыліся і піянеры. Наша мерапрыемства прайшло весела, актыўна, пазітыўна.



“Скрыначка добрых спраў”
У мінулым годзе ў 2 класе пачалася акцыя “Скрыначка добрых спраў”. Мэта – фарміраванне патрэбы ў здзяйсненні добрых спраў. Акцябраты актыўна прынялі ўдзел у дадзенай акцыі. Сёння мы нашу скрыначкау з дапамогай піянераў адкрылі і даведаліся аб усіх добрых справах.






























